Ла́рышчаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Ларышчава.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жгуна-Будскага сельсавета.