wd wp Пошук:

Ларымін

Лары́мiн (Larimin; руск.: ларимин) — штучная мова, распрацаваная Вольгай Лаэдэль як частка яе ўтопіі аб аднаполай жаночай лесбійскай цывілізацыі планеты Атэа. У тэкстах гэтай утопіі ларымiн прадстаўлена як планавая мова, сканструяваная ведзьмамі планеты Атэа ў якасці міжнароднай мовы навукі, адукацыі і кніжнай культуры (выступаючы, такім чынам, збольшага падабенствам латыні і збольшага падабенствам мовы эсперанта ў рэальнай зямной гісторыі), якая зрабілася паступова, у выніку пашырэння кола адукаваных жыхарак планеты Атэа, усеагульнай мовай планеты Атэа.

Мова ларымiн з’яўляецца апрыёрнай выдуманай штучнай мовай і адносіцца да аглютынатыўных моў. У 2004 г. у інтэрнэце было апублікавана напісанае Вольгай Лаэдэль падрабязнае апісанне граматыкі мовы ларымiн, ларымiн-рускі слоўнік, які змяшчае да 2 тысяч слоў і словаформаў, прыклады тэкстаў на мове ларымiн.

Асноўныя прынцыпы мовы ларымiн

Алфавіт

Згадванне ў літаратуры

З груды, прэч той, што ў дрэйфе Вушамі тырчаць эльфы А можа яны — Лемле, Што шукаюць сваю зямлю? Лапочуць на ларымiне, Незразуметыя іншымі… (Алекс Лоу)[1] Зацемкі

  1. Алекс Лоу, Аккустика дрейфа // Стихи.ру

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Штучныя мовы