wd wp Пошук:

Лантау

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Лантау (таксама Ланьтхау; кіт.: 大嶼山) — найбольшы востраў раёна Ганконг (амаль у 2 разы большы за востраў Ганконг[1]).

Прырода

Знаходзіцца ў вусці ракі Чжуцзян, за 2 кіламетры ад вострава Ганконг. На тэрыторыі Лантау знаходзяцца другі been (найвышэйшая кропка вострава) і трэці been па вышыні пікі Ганконга. Адно з найбольшых вадасховішчаў Ганконга знаходзіцца на Лантау[1].

На Лантау, як і ва ўсім раёне Ганконг, бываюць тайфуны.

Для абароны папуляцыі кітайскіх белых дэльфінаў плануецца стварыць марскую ахоўную тэрыторыю побач з востравам Лантау[2].

Транспарт

На Лантау знаходзіцца міжнародны аэрапорт Ганконг. З востравам Ганконг аэрапорт звязвае мост Сінг-Ма (Цынма) і лінія ганконгскага метро.

Таксама на Лантау ёсць канатная дарога, якая належыць ганконгскаму метрапалітэну.

Унутраныя аўтобусныя рэйсы здзяйсняюцца кампаніяй en:New Lantao Bus.

На Лантау ёсць таксі. Яны пафарбаваныя ў блакітны колер, у адрозненне ад таксі іншых Новых Тэрыторый (зялёны колер) і гарадскіх таксі (чырвоны колер)[3].

Адметныя мясціны

На Лантау налічваецца каля 15 храмаў. Ёсць вядомы будысцкі манастыр По Лін, побач з якім размешчана гіганцкая бронзавая статуя Буды, якую ў ясны дзень можна бачыць нават з Макаа, за 60 км ад вострава.

У першай палове XIX стагоддзя на Лантау для абароны ад піратаў быў збудаваны форт, які займаў выгаднае стратэгічнае становішча. Пасля яго захопу брытанцамі ў 1898 годзе форт ужо не выкарыстоўваўся для вайсковых патрэб.

На востраве ёсць некалькі традыцыйных рыбацкіх селішчаў народа танка. Гэтыя селішчы ўзводзяцца на сваях. Буйнейшая з такіх вёсак на Лантау — Тай-О.

На Лантау знаходзіцца ганконгскі дыснейлэнд[4], да якога пракладзена лінія метро.

Адміністрацыйны падзел

Востраў Лантау адносіцца да Новых Тэрыторый.

Далейшае развіццё вострава Лантау

У 2016 годзе ганконгскія ўлады анансавалі грандыёзны праект развіцця Лантау, які ўключаў, сярод іншага, асушэнне прыбярэжных вод і будаўніцтва на гэтых тэрыторыях, пашырэнне дыснейлэнда, стварэнне турыстычных зон, развіццё транспартных сувязей, стварэнне штучных астравоў. Гэты праект быў раскрытыкаваны эколагамі: па іх думцы, Лантау трэба захаваць у першапачатковым выглядзе, каб зберагчы яго прыроду[4][5].

У студзені 2016 галоўны міністр Ганконга аб’явіў, што будзе створаны адмысловы офіс па развіцці вострава Лантау[6].

Зноскі

  1. 1 2 Hong Kong Geographic Data(англ.) . Урад Ганконга, зямельны дэпартамент (студзень 2018). Праверана 28 лістапада 2018.
  2. Southwest Lantau Marine Park and Soko Islands Marine Park(англ.) . Урад Ганконга (1 верасня 2014). Праверана 28 лістапада 2018.
  3. Taxis(англ.) . Урад Ганконга, транспартны дэпартамент. Праверана 28 лістапада 2018.
  4. 1 2 Disneyland expansion part of massive Lantau land reclamation project to house 700,000 more by 2030(англ.) , South China Morning Post (11 студзеня 2015). Праверана 28 лістапада 2018.
  5. Lantau panel suggestions spark worries about ecological impact(англ.) , Hong Kong Economic Journal (11 студзеня 2015). Праверана 28 лістапада 2018.
  6. Lantau dev’t office to be formed(англ.) . Урад Ганконга (13 студзеня 2016). Праверана 28 лістапада 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Геаграфія Ганконга
Катэгорыя·Астравы Кітая
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Паўднёва-Кітайскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта