wd wp Пошук:

Лансэлот Хогбэн

Лансэлот Хогбэн (Lanselot Hogben) (1895 — 1975) — англійскі навуковец, стваральнік штучнай мовы Інтэрглоса. Вучыўся ў Трыніці Коледжэ, Кембрыдж. Быў біёлагам, меў навуковую ступень прафесара ва ўніверсітэтах Паўднёвай Афрыкі, ЗША, Лондана, і Абердзіна. Ён быў мужам Энід Чарлз — вядомай вучонай у галіне статыстыкі, меў пяць дзяцей.

Ён шмат падарожнічаў, быў нават у Японіі. З’яўляецца аўтарам навукова-папулярнай кнігі Science for the Citezen (Навука для грамадзяніна), шматлікіх эсэ па адукацыі, напрыклад Dangerous Thoughts (Небяспечныя думкі). Іншыя папулярныя ягоныя творы — Mathematics for the Million (Матэматыка для мільёнаў) і напісаная ў сааўтарстве The Loom of Language (Кросны мовы).

Ён стварыў у 1943 годзе штучную мову Інтэрглоса. Адсутнасць поспеха яго мовы стала падставай таго, што ён пакінуў заняткі ёй у 1963 годзе, калі прапанаваў іншы праект: Essential World English, створаны на аснове Бэйсік-інгліш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Lancelot Thomas Hogben // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lancelot Hogben // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Уэльсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Портсмуце (Англія)
Катэгорыя·Стваральнікі і прапагандысты моў
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)