wd wp Пошук:

Лангін Фёдаравіч Панцялееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Панцялееў. Лангін Фёдаравіч Панцялееў (руск.: Лонгин Фёдорович Пантеле́ев; 18401919) — рускі выдавец, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 (18) кастрычніка 1840 года ў Сальвычагодску Архангельскай губерні, дваранін. Скончыў гімназію ў Волагдзе ў 1858 годзе і юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта ў 1862 годзе.

У канцы 1850-х — пачатку 1860-х — выкладчык матэматыкі ў малалетніх пеўчых Прыдворнай пеўчай капэлы. Студэнтам ажаніўся з пісьменніцай і перакладчыцай С. В. Латкінай. Быў членам тайнай рэвалюцыйнай арганізацыі «Зямля і воля», і ў снежні 1864 года быў арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасць і падтрымку Паўстання 1863-64 гадоў, асудзілі на 6-гадовую катаргу, замененай па прыбыцці ў Сібір (у Енісейская губерню) пасяленнем.

У 1876 годзе Панцялееў вярнуўся ў Пецярбург, а ў наступным годзе арганізаваў выдавецтва навуковай літаратуры. За 1877—1907 гады ён выдаў звыш 250 кніг, у тым ліку 4-томны збор твораў М. А. Дабралюбава і сачыненні А. Міцкевіча. P 1905 года быў сябрам партыі кадэтаў, супрацоўнічаў у многіх яе перыядычных выданнях, уваходзіў у склад Пецярбургскага гарадскога камітэта. У сакавіку 1917 года быў абраны старшынёй савета «Таварыства памяці дзекабрыстаў».

Памёр 16 снежня 1919 г. у Петраградзе. Пахаваны на Літаратарскіх мастках.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1840 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кадэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валагодскай губерні