wd wp Пошук:

Ламія Аджы Башар

Ламія Аджы Башар (курд.: لمياء حجي بشار; нар. 1998) — іракская праваабаронца езідскага[заўв 1] паходжання. Была захопленая ІДІЛ і знаходзілася ў сексуальным рабстве. Пасля ўцёку прызнана ААН ганаровым паслом па барацьбе супраць рабства і атрымала шэраг міжнародных праваабарончых прэмій.

Біяграфія

Раннія годы

У Іраку ў сям’і Башар засталіся будынак і фермерскае гаспадарства. Там яна хадзіла ў школу.

Рабства

У палоне яе білі і неаднаразова збівалі і гвалтавалі. Намагалася збегчы чатыры разы. Падчас апошняй спробы дзве яе спадарожніцы, 8-гадовая Алмас і 20-гадовая Кацярына, загінулі, падарваўшыся на міне, сама Башар атрымала раненні і страціла вока, аднак у яе атрымалася пакінуць тэрыторыю, кантраляваную тэрырарыстамі і ўз’яднацца з часткай сям’і на землях, кантраляваных курдамі ў сакавіку 2016 года[1].

Сям’я

Частка сям’і здолела дабрацца да Германіі.

Узнагароды

Заўвагі

  1. Генацыд езідаў Ісламскай Дзяржавай прызнаны ААН улетку 2016 года

Зноскі

  1. Боевики ИГ разместили в мессенджере Telegram объявление о продаже 12-летней секс-рабыни(руск.)
  2. Премию Сахарова присудили побывавшим в плену в ИГИЛ правозащитникам (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Найнаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Ахвяры сексуальнага гвалту
Катэгорыя·Праваабаронцы Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Сахарава