wd wp Пошук:

Ламы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ламы (значэнні). Ла́мы (Lama) — род млекакормячых жывёл сямейства вярблюдавых атрада парнакапытных.

Існуе 1 дзікі від — гуанака і 2 свойскія формы: уласна лама і альпака. Пашыраны ў стэпах (пампа), паўпустынях і гарах Паўднёвай Амерыкі.

Свойскія ламы буйнейшыя за дзіхіх (маса да 110 кг). Не маюць гарба. Афарбоўха цела стракатая. Бегаюць інахаддзю. Расліннаедныя. Дзікія і свойскія ламы пры скрыжаванні могуць даваць пладавітае патомства. Нараджаюць адно, зрэдку двое дзіцянят.

Свойскія ламы прыручаны інкамі 4—4,5 тыс. гадоў назад. Ламаў выкарыстоўваюць як уючных жывёл на горных дарогах. 3 шэрсці самак вырабляюць грубыя тканіны і вяроўкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мазоляногія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак