wd wp Пошук:

Ламаная рыфма

Лама́ная ры́фма — канцавая рыфма, што звязвае не цэлыя словы, а толькі часткі словаў, раздзеленых, «разламаных» міжрадковымі паўзамі. Такую рыфму ўжыў, у прыватнасці, У. Дубоўка ў паэме 20-х гадоў ХХ ст. «Там, дзе вазёры»:

Яны вучылі ненавідзець пана, яшчэ — кахаць хаўрус сям’і працоў- ных і працы. І ў абшарпана- га пастушка будзілі кроў. Тут у другім і трэцім радках міжрадковыя паўзы дзеляць словы на дзве часткі. Гэты падзел, зразумела, штучны, досыць фармальны, не абумоўлены патрэбамі зместу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка