wd wp Пошук:

Лак-дзю-Буржэ

Лак-дзю-Буржэ (фр.: Lac du Bourget) — возера ў Францыі, размешчанае ў дэпартаменце Савоя.

Гэта найбуйнейшае і самае глыбокае возера ў краіне. Памеры возера: даўжыня 18 і шырыня ад 1,6 да 3,5 км. Максімальная глыбіня складае 145 м. Буйное прыроднае возера ледавіковага паходжання, утварылася каля 19000 гадоў таму. Папулярны турыстычны аб’ект. Тэмпература вады летам вагаецца паміж 20 і 25 °C.

Аб’ём вады ў возеры эквівалентны гадавому спажыванню пітной вады ў Францыі.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Францыі
Катэгорыя·Савоя (дэпартамент)