wd wp Пошук:

Лазнеўка

Ла́знеўка[2] — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Паўна (прыток Дняпра).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўночнай ускраіны вёскі Косцінка[2] (каля паўднёвай ускраіны вёскі Халмы[1]). Упадае ў Паўну на поўдзень ад вёскі Пална. Вадазбор у заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Прытокі — ручаі і меліярацыйныя каналы. Сярод іх — Мошніца (правы).

Каля ракі вёскі Халмы, Косцінка, Новая Мілееўка, Слабодка, Пална, аграгарадок Сідаравічы.

Зноскі

  1. 1 2 Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(руск.)
  2. 1 2 ЭПБ, 1984

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Басейн Дняпра