Ла́знеўка[2] — рака ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Паўна (прыток Дняпра).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 40 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля паўночнай ускраіны вёскі Косцінка[2] (каля паўднёвай ускраіны вёскі Халмы[1]). Упадае ў Паўну на поўдзень ад вёскі Пална. Вадазбор у заходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Прытокі — ручаі і меліярацыйныя каналы. Сярод іх — Мошніца (правы).
Каля ракі вёскі Халмы, Косцінка, Новая Мілееўка, Слабодка, Пална, аграгарадок Сідаравічы.