wd wp Пошук:

Лаздунскі сельсавет

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лаздунскі сельсавет (значэнні). Не блытаць з Лаздунскі сельсавет (Юрацішкаўскі раён, 1940—1954).

Лазду́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лаздуны 1.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Бобравіцкага і Бачэшніцкага сельсаветаў, цэнтр — вёска Лаздуны[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2003 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Лаздуны 1.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1470 чалавек[2], з іх 89,9 % — беларусы, 6,9 % — палякі, 2,6 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юрацішкаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаздунскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат