wd wp Пошук:

Лагоа-Мірын

Лагоа-Мірын (парт.: Lagoa Mirim, ісп.: Laguna Merín) — возера-лагуна, размешчанае на ўзбярэжжы ў паўднёвай частцы Бразіліі, на мяжы з Уругваем.

У даўжыню працягнулася на 220 км, і мае максімальную шырыню 42 ​​км. Агульная плошча складае каля 2000 км². Лагоа-Мірын адасоблена ад Атлантычнага акіяна нанасной пясчанай забалочанай касой. Вузкай пратокай Сан-Гансала возера Лагоа-Мірын злучана з возерам Патус. Упадае шмат рэк, найбуйнейшая з якіх — Жагуаран.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Бразіліі
Катэгорыя·Азёры Уругвая
Катэгорыя·Лагуны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта