wd wp Пошук:

Лагапедыя

Лагапедыя — галіна дэфекталогіі, якая вывучае парушэнні маўлення пры нармальным слыху, шляхі іх пераадолення. У 17 стагоддзі пытанні карэкцыі недахопаў маўлення пры нармальным слыху разглядаліся ў працах па сурдапедагогіцы. Як самастойнае адгалінаванне лагапедыя пачала фарміравацца ў 2-й палове 19 стагоддзі. Да канца 1930-х гадоў у лагапедыі пераважалі спрошчаныя ўяўленні пра маўленне як сукупнасць спецыяльных мускульных рухаў. Сучасная лагапедыя імкнецца пераадолець парушэнні маўлення педагагічнымі метадамі, пры неабходнасці кірунак спецыяльнага навучання і карэкцыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў узгадняецца з медыцынскімі рэкамендацыямі. У Беларусі праблемы лагапедыі распрацоўваюцца ў Беларускім педагагічным універсітэце і Нацыянальным інстытуце адукацыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Лагапедыя
Катэгорыя·Дэфекталогія
Катэгорыя·Педагогіка