wd wp Пошук:

Лаганец асенні

Лаганец асенні

Лаганец асенні[3] (Scorzoneroides autumnalis) — від травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Лаганец асенні, млячай (млечай), залатушная трава[4].

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй 15-40 см голая або апушаная. Сцяблы дугападобна ўзнятыя, вілавата разгалінаваныя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, вузкаланцэтнае, выемчата-зубчастае, сцябловае — дробнае, лускападобнае. Кветкі двухполыя, жоўтыя, з доўгім язычковым 5-зубчастым вяночкам, у адзіночных кошыках. Абгортка з павуцініста-апушаных ланцэтных лісцікаў. Плод — бурая сямянка, з чубком з перыстых аднарадковых валаскоў.

Біялогія і экалогія

Расце на лугах, ускрайках палёў, лясных палянах і ўзлесках, каля дарог і жылля. Цвіце ў чэрвені- жніўні. У Беларусі з’яўляецца відам прыроднай флоры.

Хімічны склад

Тэрпеноіды: α-амірын, β-амірын. Каўчук. Каратыноіды. Стэроіды: β-сітастэрын.

Падземная частка Тэрпеноіды: 8-дэзокснлактуцын, яквіленін. Каратыноіды.

Надземная частка Стэроіды. Алкалоіды. Лейкоантацыяны. Дубільныя рэчывы. Флаваноіды.

Лісце Тэрпеноіды: 8-дэзоксілактуцын, яквіленін. Каратыноіды: віалаксанцін. Флаваноіды: лютэалін. Нектар. Вугляводы: цукроза. Тэрпеноіды: 8-дэзоксілактуцын, яквіленін. Каратыноіды. Вітаміны: токаферол.

Насенне тлусты алей 24 %.

Выкарыстанне і ўласцівасці

Выкарыстоўваецца як лекавая расліна: надземная частка адвар — пры рэспіраторных інфекцыях; вонкава (ванны) — седатыўнае для дзяцей. На Палессі — пры захворваннях печані і дыскінезіі жоўцевых пратокаў. З’яўляецца меданосам, а таксама пашавай раслінай.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура і крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Лаганец