wd wp Пошук:

Лабынкыр

Лабынкыр (якуцк.: Лабыҥкыр) — возера ў Аймяконскім улусе на ўсходзе Якуціі, якое стала знакамітым дзякуючы невядомай навуцы істоце, якая нібы жыве ў яго водах.

Геаграфічныя дадзеныя

Возера ўтварылася на месцы цэнтральнага моранага амфітэатра на Сарданохскім плато верхняй плыні Індыгіркі ў выніку падгачвання ракі канечнаймарэнай. Возера знаходзіцца на вышыні 1020 м над роўнем мора, мае форму выцягнутага з поўначы на поўдзень прамавугольніка памерамі даўжынёй 14,3 і шырынёй каля чатырох кіламетраў. Максімальная шырыня дасягае 4,14 км. Сярэдняя глыбіня возера — да 52,6 м. Пры гэтым на дне возера ёсць анамальная расколіна, якая павялічвае глыбіню да 75—80 м[1]. Празрыстасць вады — да 10 м (у паўночнай частцы). Тэмпература вады нават у самыя спякотныя летнія дні не перавышае 9 °C, прыдновая тэмпература — ад 1,3 да 2 °C. Таксама, варта адзначыць, што вада ў возеры нягледзячы на вялікія маразы зімой (да −50 градусаў), мерзне вельмі павольна, што застаецца загадкай для навукоўцаў. Берагі паўночнай часткі возера валунова-галькавыя, цэнтральнай часткі — скалістыя, паўднёвай — пакатыя, складзеныя з буйна-грудавага калювіяльнага матэрыялу. Возера змесцавана ў адным з самых халодных месцаў Паўночнага паўшар’я.

У возера ўцякае і выцякае аднайменная рака Лабынкыр (прыток Туора-Юрах і Індыгіркі). На возеры тры выспы, адзін з якіх, дыяметрам каля 30 м, вышынёй 5—6 м, які знаходзіцца дакладна ў цэнтры возера, паводле аповедаў мясцовых жыхароў, валодае дзіўнай уласцівасцю час ад часу знікаць пад вадой. Аднак, ровень вады ў возеры практычна нязменны і такія паводзіны вострава, напэўна, з’яўляецца аптычнай з’явай накшталт міража.

Зноскі

  1. Согласно показаниям эхолота и глубоководного телезонда в экспедиции программы «Искатели».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Басейн Усходне-Сібірскага мора
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Якуціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі