wd wp Пошук:

Лабковіцкі сельсавет

Лабко́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бель 1.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кашанскага і Бельскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Лабковічы[1]. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паланіцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Касцюшкавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Арэхаўскі, Дубоўскі, Кліноўскі, Пад’ялецкі, Сасноўскі, вёскі Дарлівае і Камароўка)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1926 чалавек[4], з іх 97,5 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,2 % — украінцы[5]. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1869 жыхароў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мсціслаўскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Лабковіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе