wd wp Пошук:

Кіта

Сан-Францыска дэ Кіта або Кі́та (ісп.: San Francisco de Quito) — горад у Паўднёвай Амерыцы, сталіца Рэспублікі Эквадор і правінцыі Пічынча. Насельніцтва — 1 978 376 жыхароў (2019).

Геаграфія

Кіта размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, у міжгорнай катлавіне Анд, на паўднёвым схіле вулкана Пічынча, на вышыні 2818 м над узроўнем мора. Горад знаходзіцца за 24 км на поўдзень ад экватара. Плошча горада прыблізна роўная 290 км².

Кіта пабудаваны на вулканічным попеле, які імгненна паглынае вільгаць. Гэта абцяжарвае развіццё большасці тыповых для Эквадора раслін. Выкарыстанне бліжэйшых да горада тэрыторый індзейцамі для выпасу жывёлы ў XV ст. прывяло да распаўсюджвання цяпер у ваколіцах Кіта маларослага хмызняку з рэдкімі і беднымі ляснымі ўтварэннямі.

Жывёльны свет наваколля Кіта прадстаўлены ў асноўным некаторымі відамі рэптылій і птушак, кажанамі і невялікай колькасцю млекакормячых.

Плошча Святога Францыска ў гістарычным цэнтры Кіта.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сталіцы дзяржаў
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Кіта
Катэгорыя·Гарады Эквадора