wd wp Пошук:

Кірыл Аляксеевіч Цімафееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цімафееў. Кірыл Аляксеевіч Цімафееў (руск.: Кирилл Алексеевич Тимофеев; 31 сакавіка 1914, Батумі — 25 верасня 2004) — доктар філалагічных навук, прафесар Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спецыяліст у галіне сінтаксіса рускай мовы, словаўтварэння і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Батумі ў сям’і ветэрынара. Скончыў у 1937 г. Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 1940 г. — аспірантуру пры кафедры рускай мовы Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, а ў 1952 г. — дактарантуру Інстытута рускай мовы АН СССР.

Займаў пасады дацэнта і загадчыка кафедры рускай мовы Благавешчанскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1940—1953), намесніка дырэктара Інстытута мовазнаўства АН СССР (1953—1956), прафесара кафедры рускай мовы Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Герцэна, Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1962 па 1986 займаў пасаду загадчыка кафедры агульнага мовазнаўства, потым быў прафесарам кафедры старажытных моваў. Выкладаў старажытнагрэчаскую мову, санскрыт, стараславянскую мову, чытаў распрацаваныя ім спецкурсы: «Рэлігійная лексіка рускай мовы», «Грэцызмы ў рускай мове», «Гісторыя граматычных вучэнняў у Расіі» і інш.

Аўтар больш чым 100 навуковых публікацый.

Жонка: Тапурыдзэ Алена Багратаўна

Дзеці: Наталля Кірылаўна Цімафеева, Марыя Кірылаўна Цімафеева

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Новасібірску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Постаці Новасібірска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Батумі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка