wd wp Пошук:

Кіпу

Кіпу інкаў. Музей Ларка (Ліма).

Кі́пу (ісп.: quipu ад кечуа: khipu — «вузел», «завязвать вузлы», «лічыць») — старажытная мнеманічная і лічэбная сістэма інкаў і іх папярэднікаў у Андах, своеасаблівая пісьменнасць. Прадстаўляе сабой складаныя вяровачныя спляценні і вузялкі, вырабленыя з поўсці паўднёваамерыканскіх вярблюдавых (альпакі і ламы) альбо з бавоўны. У кіпу можа быць ад некалькіх нітак да 2000. Яна выкарыстоўвалася для перадачы паведамленняў пасыльнымі часкі па спецыяльна пракладзеных імперскіх дарогах, а таксама ў самых розных аспектах грамадскага жыцця (у якасці календара, тапаграфічнай сістэмы, для ўліку падаткаў, фіксацыі законаў і інш.). Кіпу ўпершыню ў гісторыі чалавецтва выкарыстоўвалася для прымянення такога спосабу вядзення бухгалтарскага ўліку як двайны запіс.[1]

У музеях свету захоўваецца 751 кіпу, самыя вялікія калекцыі знаходзяцца ў музеях Берліна і Мюнхена, меншыя — у музеях Перу.

Большая частка інфармацыі, зафіксаваная ў кіпу (2/3 расшыфраваных выпадкаў), — лічбавая, у дзесяцічнай сістэме злічэння. Сістэма кадзіравання ўключала прымяненне ключа галоўнага шнура, кадзіраванне колерам, кадзіраванне вузламі, фармат «утварэння серый», улік «фактару пазіцыі».

Зноскі

  1. http://www.nytimes.com/2016/01/03/world/americas/untangling-an-accounting-tool-and-an-ancient-incan-mystery.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Двайковая арыфметыка
Катэгорыя·Механічныя злічальныя машыны
Катэгорыя·Памяць
Катэгорыя·Пісьменнасці карэнных народаў Амерыкі
Катэгорыя·Кіпу
Катэгорыя·Тэкстыль
Катэгорыя·Дасягненні Інкаў
Катэгорыя·Вузельчыкавыя сістэмы запісу
Катэгорыя·Эканоміка Інкаў
Катэгорыя·Нерасшыфраваныя пісьменнасці
Катэгорыя·Гісторыя матэматыкі
Катэгорыя·Бухгалтарскі ўлік
Катэгорыя·Дакалумбавы культуры
Катэгорыя·Вузлы
Катэгорыя·Матэматычныя інструменты
Катэгорыя·Календары
Катэгорыя·Навука Інкаў
Катэгорыя·Сістэмы злічэння
Катэгорыя·Андскія культуры
Катэгорыя·Гісторыя Перу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы