wd wp Пошук:

Кіпу

Кіпу інкаў. Музей Ларка (Ліма).

Кі́пу (ісп.: quipu ад кечуа: khipu — «вузел», «завязвать вузлы», «лічыць») — старажытная мнеманічная і лічэбная сістэма інкаў і іх папярэднікаў у Андах, своеасаблівая пісьменнасць. Прадстаўляе сабой складаныя вяровачныя спляценні і вузялкі, вырабленыя з поўсці паўднёваамерыканскіх вярблюдавых (альпакі і ламы) альбо з бавоўны. У кіпу можа быць ад некалькіх нітак да 2000. Яна выкарыстоўвалася для перадачы паведамленняў пасыльнымі часкі па спецыяльна пракладзеных імперскіх дарогах, а таксама ў самых розных аспектах грамадскага жыцця (у якасці календара, тапаграфічнай сістэмы, для ўліку падаткаў, фіксацыі законаў і інш.). Кіпу ўпершыню ў гісторыі чалавецтва выкарыстоўвалася для прымянення такога спосабу вядзення бухгалтарскага ўліку як двайны запіс.[1]

У музеях свету захоўваецца 751 кіпу, самыя вялікія калекцыі знаходзяцца ў музеях Берліна і Мюнхена, меншыя — у музеях Перу.

Большая частка інфармацыі, зафіксаваная ў кіпу (2/3 расшыфраваных выпадкаў), — лічбавая, у дзесяцічнай сістэме злічэння. Сістэма кадзіравання ўключала прымяненне ключа галоўнага шнура, кадзіраванне колерам, кадзіраванне вузламі, фармат «утварэння серый», улік «фактару пазіцыі».

Зноскі

  1. http://www.nytimes.com/2016/01/03/world/americas/untangling-an-accounting-tool-and-an-ancient-incan-mystery.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Двайковая арыфметыка
Механічныя злічальныя машыны
Памяць
Пісьменнасці карэнных народаў Амерыкі
Кіпу
Тэкстыль
Дасягненні Інкаў
Вузельчыкавыя сістэмы запісу
Эканоміка Інкаў
Нерасшыфраваныя пісьменнасці
Гісторыя матэматыкі
Бухгалтарскі ўлік
Дакалумбавы культуры
Вузлы
Матэматычныя інструменты
Календары
Навука Інкаў
Сістэмы злічэння
Андскія культуры
Гісторыя Перу
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы