wd wp Пошук:

Кіпрскі еўрапейскі ўніверсітэт

Кіпрскі еўрапейскі ўніверсітэт (грэч.: Ευρωπαϊκό Πανεπιστήμιο Κύπρου) — кіпрская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Нікасія.

Агульная характарыстыка

Гэта прыватны ўніверсітэт у Нікасіі, які паўстаў з Кіпрскага каледжа, найстарэйшай вышэйшай навучальнай установы на Кіпры. Ён мае выбарачную палітыку прыёму, заснаваную на мінулых дасягненнях і паспяховасці студэнтаў. Ва ўстанове зараз навучаецца больш за 7 500 студэнтаў, яна надае міжнародна прызнаныя ступені бакалаўра, магістра і доктара філасофіі. Навучальныя праграмы ацэньваюцца на аснове Еўрапейскай сістэмы перадачы і назапашвання крэдытаў (ECTS).

Зноскі

  1. https://www.topuniversities.com/universities/european-university-cyprus

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1961 годзе
Катэгорыя·Нікасія
Катэгорыя·Універсітэты Кіпра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта