wd wp Пошук:

Кінематограф Бразіліі

Кінематограф Бразіліі — адзін з відаў мастацкай творчасці ў Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія, нацыянальны стыль і спосаб падачы кінематаграфічнага матэрыялу, а таксама эканамічныя ўзаемаадносіны, звязаныя з працэсам вытворчасці і пракатам створаных твораў.

Гісторыя

Вытворчасць фільмаў у Бразіліі пачалася ў 1903 годзе. У 1915 годзе была створана першая кінастудыя, дзе здымаліся пераважна бразільскія варыянты замежных фільмаў, экранізаваліся творы літаратуры. У першых гукавых фільмах(руск.) бел., галоўным чынам музыкальных камедыях, здымаліся вядомыя спевакі, выкарыстоўваліся нацыяльныя музычныя мелодыі, сюжэты фільмаў былі звязаны з штогадовымі карнаваламі.

У 1940-я гады створаны кінастудыі «Атлантыка» (Рыа-дэ-Жанейра) і «Вера-Крус» (Сан-Паўлу). Найбольш значныя стужкі знялі рэжысёры У. Маўру(англ.) бел., А. Кавалканці(англ.) бел., Л. Барэту(парт.) бел.. У 19501960-я гады пачалі дзейнасць рэжысёры т.зв. «новага кіно», творчасць якіх сфарміравалася пад уплывам італьянскага неарэалізму(руск.) бел. (А. Віяні(парт.) бел., Н. Перэйра дус Сантус(руск.) бел. і інш.).

У 19701980-я гады ўзмацніўся кантроль урада над кінапракатам з мэтай стымуляваць кінавытворчасць. Адначасова з камерцыйнымі здымаліся творы, заснаваныя на міфалагічных і фальклорных матывах, гістарычных фактах. Ствараліся карціны, у аснове якіх сур’ёзныя сацыяльныя праблемы(руск.) бел.. Сярод лепшых фільмаў: «Песня мора(англ.) бел.» (1952), «Кангасейра(англ.) бел.» (1953), «Рыа 40°(парт.) бел.» (1955), «Там, дзе канчаецца асфальт(парт.) бел.» (1956), «Чырвоная смакоўніца(парт.) бел.» (1961), «Абяцанне(руск.) бел.» (1962), «Высушаныя жыцці(англ.) бел.» (1963), «Зямля ў трансе(руск.) бел.» (1966), «Дона Флор і абодва яе мужы(руск.) бел.» (1976), «Падзенне» (1977), «Аваэтэ — насенне помсты(руск.) бел.» (1984).

Сучаснасць

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастацтва Бразіліі
Катэгорыя·Кінематограф Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара