wd wp Пошук:

Кінбурнскі паўвостраў

Кінбурнская каса.

Кінбурнскі паўвостраў (укр.: Кінбурнський півострів) — нізінны паўвостраў паміж Дняпроўска-Бугскім ліманам і Ягарліцкім залівам Чорнага мора, у межах Херсонскай і Мікалаеўскай абласцей Украіны.

Геаграфія

Даўжыня да 40 км, шырыня 8-10 км. Паўвостраў звужаны ў аснове і мае шырокую галоўную частку, што заканчваецца косамі (у т.л. Кінбурнская каса на паўночным захадзе). Складаецца з пяскоў, на якіх развіваюцца дзярновыя глебы. Шматлікія азёры (каля 400), усходняя частка паўвострава забалочаная. Шмат саланчакоў. Пераважаюць стэпавыя ландшафты, у паніжэннях — участкі лясоў (дуб, бяроза, вярба). Месца гнездавання і адпачынку пералётных птушак. Частка Кінбурнскага паўвострава знаходзіцца ў складзе Чарнаморскага біясфернага запаведніка(укр.) бел..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Паўвостравы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Геаграфія Мікалаеўскай вобласці
Катэгорыя·Геаграфія Херсонскай вобласці