wd wp Пошук:

Кінарынхі

Кінарынхі (Kinorhyncha, ад стар.-грэч.: κινέω — рухаю і ῥύγχος — рыла) — клас марскіх беспазваночных жывёл. Характарызуюцца гідрастатычным шкілетам, целам, пакрытым ігольчастай хітынавай кутыкулай(руск.) бел., і прысутнасцю ў сценцы цела колцавых і дыяганальных цягліц. Валодаюць вельмі маленькімі памерамі.

Будова

Даўжыня 0,1—1 мм. Цела пляскатае, жаўтаватае або карычневае, двухбакова-сіметрычнае, складаецца з 13 (зрэдку э 14) сегментаў (занітаў); укрыта кутыкулай з венчыкамі шыпоў або кручкоў. Скура — з аднаслойнага эпітэлію. Мускулатура складаецца з асобных пучкоў папярочна-паласатых мускулаў. Кішэчнік у выглядзе простай трубкі. Нервовая сістэма складаецца з галаўнога каляглотачнага кальца і брушнога нервовага ствала з вялікай колькасцю нервовых клетак у кожным сегменце тулава. Стрававальная сістэма скразная, на пярэднім канцы цела прысутнічае мускулістая глотка з выступаючым ротавым конусам, якія змяшчаюць ротавую адтуліну. Выдзяляльная сістэма протанефрыдыяльнага тыпу.

Пашырэнне

Пашыраны ўсюды. Жывуць у грунтах, у прыбярэжнай зоне і на глыбіні да 750 м. У свеце вядома каля 130 відаў, у Расіі — 30 відаў[1].

Асаблівасці біялогіі

Раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам.

Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, мікраарганізмамі, дэтрытам.

Філагенія

Кінарынхі — вельмі малавывучаная група, мяркуецца, што філагенетычна яны больш за ўсё блізкія іншым псеўдацэламічным чарвякам (Loricifera).

Зноскі

  1. Дадзеныя аб колькасці відаў для Расіі і ўсяго свету на сайце Заалагічнага інстытута РАН(руск.) бел..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Класы жывёл
Катэгорыя·Кінарынхі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з нямецкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта