wd wp Пошук:

Кім Чон Нам

Кім Чон Нам (кар.: 김정남, 10 мая 1971, — 13 лютага 2017, Куала-Лумпур) — старэйшы сын лідара КНДР Кім Чэн Іра, трапіў у няласку і адхілены ад атрымання ў спадчыну вышэйшай пасады. Адзінакроўны старэйшы брат дзейнага кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына.

Біяграфія

Маладосць

Кім Чон Нама нарадзіла Кім Чэн Іру акторка Сон Хе Рым, адносіны свайго спадчынніка з якой не ўхваляў Кім Ір Сен. Таму бацька стараўся не афішаваць існаванне Кім Чон Нама, той не хадзіў у школу, атрымліваючы хатнюю адукацыю. Жыў ён пры гэтым разам са старэйшай сястрой сваёй маці Сон Хе Ран[6]. Працягнуў сваю адукацыю ў Швейцарыі, дзе правёў некалькі гадоў. Верагодна, што пасля 1995 года Кім Чон Нам таксама некалькі разоў наведаў Японію ў забаўляльных мэтах.

1998—2001 гады

На працягу прыкладна трох гадоў паміж 1998 і пачаткам 2001 года Кім Чон Нам лічыўся верагодным прэтэндэнтам на вышэйшую ўладу КНДР, хоць ніколі не аб’яўляўся такім афіцыйна. Ён быў прызначаны на шэраг высокіх партыйных пастоў, курыраваў у краіне развіццё IT і ў студзені 2001 года суправаджаў свайго бацьку Кім Чэн Іра падчас візіту ў Шанхай, дзе сустракаўся з кітайскімі афіцыйнымі асобамі.

Скандал з высылкай з Японіі

У 2001 годзе Кім Чон Нам паспрабаваў уехаць у Японію па фальшывым дамініканскім пашпарце пад кітайскім псеўданімам Пан Сюн, што перакладаецца як «тоўсты мядзведзь», але быў выкрыты на мяжы. Мэтай сарванай паездкі мог быць японскі Дыснэйлэнд, з Кімам былі яго чатырохгадовы сын, жонка і служанка. Кім Чон Нам правёў у ізаляцыі некалькі дзён, а затым быў дэпартаваны ў Кітай, што выклікала незадаволенасць у Пхеньяне. Сам Чон Нам сцвярджаў, што паездкі ў Японію інкогніта былі вельмі папулярныя ў эліты КНДР і што такую паездку па фальшывым бразільскім пашпарце аднойчы здзейсніў сам Кім Чэн Ын. Кім Чэн Ір адмяніў з-за скандалу чарговы візіт у КНР. З тых часоў адносіны Кім Чон Нама з бацькам сапсаваліся і неўзабаве ён пасяліўся за мяжой[7].

Пасля 2001 года

Пастаянна пражываў у Кітаі, у асноўным, у Шанхаі і Макаа, не бываючы ў КНДР. Часта прыязджаў у Сінгапур і Малайзію. Лічыўся асцярожным апазіцыянерам. Па некаторых паведамленнях, у 2009 годзе паўночнакарэйскае кіраўніцтва або Кім Чэн Ын па ўласнай ініцыятыве планавалі яго ліквідацыю, але адмовіліся ад гэтых планаў пад ціскам афіцыйнага Пекіна.[8] Кім Чон Нам быў дастаткова адкрыты для журналістаў і не пазбягаў іх. У 2004 годзе ён па ўласнай ініцыятыве задумаў шматгадовую перапіску з японцам Ёдзі Гомі і даў яму асобнае вялікае інтэрв’ю. У выніку японскі журналіст выдаў кнігу пра Кім Чон Нама.

Смерць

14 лютага 2017 года СМІ паведамілі, што Кім Чон Нама забілі ў сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры дзве невядомыя жанчыны, атруціўшы яго ў аэрапорце Куала-Лумпур[9]. Паліцыя Малайзіі пацвердзіла, што мужчына памёр па дарозе ў бальніцу з аэрапорта[10].

Сям’я

У 2010 годзе паўднёвакарэйская газета «Чосан Ільба» напісала[12], што Кім Чон Нам мае двух жонак, палюбоўніц і дзяцей, з якіх найбольш вядомы старэйшы сын Кім Хан Соль 1995 года нараджэння.

Зноскі

  1. 1 2 Kim Jong Nam // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kim Jong-Nam, demi-frère du dirigeant nord-coréen Kim Jong-Un, assassiné en Malaisie // Le HuffPost — 2017.
  3. North Korean leader’s half brother killed in Malaysia: source // reuters.com — 2017.
  4. 1 2 3 4 North Korea’s Ruling Family: A Detailed Look at Members — 2013.
  5. 1 2 https://www.cbc.ca/passionateeye/m_features/kim-jong-nam-meet-the-half-brother-of-north-korean-dictator-kim-jong-un-who
  6. Lee, Adriana S.. Secret Lives (нявызн.), Time Magazine (23 чэрвеня 2003). Праверана 29 кастрычніка 2007. Архівавана 8 красавіка 2008.
  7. Ольга Портнова. Ким пытался убить Кима (нявызн.) (недаступная спасылка). Vesti.lv (13 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2014.
  8. Vesti.lv: Ким пытался убить Кима Архівавана 12 студзеня 2017.
  9. Кім Чон Нам быў атручаны з дапамогай іголак з атрутай — СМІ
  10. North Korean leader’s half brother killed in Malaysia: source (нявызн.), Reuters (14 лютага 2017). Праверана 14 лютага 2017.
  11. North Korea’s leader will not last long, says Kim Jong-un’s brother | World news | The Guardian
  12. The Chosun Ilbo (English Edition): Daily News from Korea — Where Is Kim Jong-il’s Eldest Son?

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пхеньяне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Постаці Паўночнай Карэі
Катэгорыя·Кімы (кіруючая сям’я КНДР)