wd wp Пошук:

Кім Хандо

Кім Хандо (кор. 김홍도), больш вядомы пад псеўданімамі Тан Вон, Тан Гу, Са Нын, Камін, Каса Сахо, Кадза (1760—1820) — карэйскі мастак і майстар каліграфіі.

Жыццё і творчасць

Кім Хандо вырас у горадзе Ансан на поўдні Карэі, вучыўся каліграфічнаму мастацтву ў вядомага майстра свайго часу Кан Се Хвана. Паступіў на афіцыйную каралеўскую службу, стаў членам акадэміі мастацтваў Дохвасе і затым — прыдворным каралеўскім мастаком. У 1771 годзе ён стварае партрэт караля Карэі Чонджу. У 1788 ён з’язджае ў цэнтр карэйскай культуры, горад Андон. Пазней жыве ў гарах Кымгансан, дзе шмат малюе. Тан Вон быў першым карэйскім мастаком, які пісаў на сваіх карцінах ў мностве бытавыя сцэнкі з паўсядзённага жыцця сучаснага яму карэйскага грамадства, па манеры выканання, блізкай да шэдэўраў графікі галандскіх майстроў XVII—XVIII стагоддзяў.

Нараўне з Хёвонам і Авонам, Тан Вунь складае групу карэйскіх мастакоў «Тры Вона». Разам з Авонам і майстрам XV стагоддзя Ан Гю Анонам, Тан Вон ўваходзіць у тройку найбольш значных жывапісцаў і графікаў Карэі. У горадзе Ансан яго імем названы адзін з раёнаў, у Анвоне таксама штогод праводзіцца фестываль мастацтваў «Danwon Art Festival».

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Kim Hong-do // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hong-Do Kim // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1806 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Карэі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1745 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прыдворныя мастакі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных