wd wp Пошук:

Кім Уладзіміравіч Скурат

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скурат. Кім Уладзіміравіч Скурат (14 студзеня 1937, Бягомль, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 28 кастрычніка 1997) — беларускі вучоны, мовазнаўца і педагог. Кандыдат філалагічных навук (1972).

Біяграфія

Скончыў Мінскі педінстытут (1958), аспірантуру пры гэтым інстытуце (1970). Працаваў настаўнікам у Траскоўскай сярэдняй школе і Ратамскай школе-інтэрнаце (1960—1963), супрацоўнікам і загадчыкам сектара Дзяржаўнага музея БССР (1964—1967), навуковым супрацоўнікам (1970—1975), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі. З 1977 года — дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, адначасова ў 1991—1994 гадах — намеснік дэкана факультэта філалогіі.

Шмат часу аддаваў працы са школьнікамі, актыўна ўдзельнічаў у правядзенні абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па гісторыі беларускай мовы, у тым ліку кнігі «Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз)» (1974), даследаваў мову помнікаў беларускага пісьменства, сучасны стан і функцыянаванне беларускай мовы. Распрацаваў і выкладаў лінгвістычныя курсы «Уводзіны ў мовазнаўства» і «Агульнае мовазнаўства», адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (3-е выд. 1993) і кнігі «Беларуская граматыка» (1986). Пад яго навуковай рэдакцыяй выйшаў дапаможнік для студэнтаў педінстытутаў «Уводзіны ў мовазнаўства».

Узнагароды

Узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Беларусі».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бягомлі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»