wd wp Пошук:

Кіеўская акадэмія мастацтваў

Кіеўская акадэмія мастацтваў — украінская вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю, якая дзейнічала ў 19942022 гадах у Кіеве і знаходзілася ў падпарадкаванні Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі. 23 чэрвеня 2022 года ВНУ далучана да Кіеўскага ўніверсітэта імя Барыса Грынчэнкі.

Агульная характарыстыка

Прафесійная вышэйшая навучальная ўстанова бесперапыннай мастацкай адукацыі для дзяцей і юнацтва. Выпускнікі акадэміі разам з мастацкай атрымліваюць базавую сярэднюю, поўную сярэднюю адукацыю і мастацкую адукацыю ступені бакалаўра. Акадэмія рыхтуе бакалаўраў па спецыяльнасцях: музычнае мастацтва, выяўленчае мастацтва, сцэнічнае мастацтва.

Установа заснавана Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыяй у 1994 годзе пад назвай «Кіеўская дзіцячая акадэмія мастацтваў». Аўтар канцэпцыі і першы рэктар — народны артыст Украіны, прафесар і кампазітар Міхаіл Чэмбержы. У аснове створанай ім канцэпцыі была ідэя бесперапыннай мастацкага адукацыі са спалучэннем чатырох узроўняў навучання (падрыхтоўчая, пачатковая, асноўная і вышэйшая) у адной установе.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева
Катэгорыя·1994 год ва Украіне
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 2022 годзе