wd wp Пошук:

Ківу

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ківу (значэнні).

Кі́́ву — возера ў Цэнтральнай Афрыцы, на мяжы паміж Руандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга ў Вялікай рыфтавай даліне, адно з Вялікіх Афрыканскіх азёр.

Геаграфія

Плошча паверхні возера роўная прыкладна 2700 км². Зрэз вады знаходзіцца на адзнацы 1460 метраў над узроўнем мора. Азёрная катлавіна размешчана ў рыфтавай даліне, якая паступова пашыраецца. Утварылася ў выніку запруджвання лававымі патокамі старажытнай рачной сістэмы[1]. Найбольшая глыбіня возера складае 480 (496[2]) метраў (16 месца па глыбіні ў свеце). Берагі стромкія, моцна парэзаныя[1]. Возера акружана гарамі. Ківу мае сцёк праз раку Рузізі, якая цячэ ў паўднёвым кірунку і ўпадае ў возера Танганьіка. На паўднёвым беразе возера знаходзіцца горад і порт Букаву[3].

Найбуйнейшы азёрны востраў Іджві займае плошчу 340 км².

Зноскі

  1. 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 208. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 657. — 672 с. с илл.
  3. Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 372. — 672 с. с илл.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памежныя азёры
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Руанды