wd wp Пошук:

Кёльнская архідыяцэзія

Кёльнская архідыяцэзія (лац.: Archidioecesis Coloniensis) — архідыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Кёльн, Германія. Кёльнская архідыяцэзія з’яўляецца найбуйнейшай каталіцкай архідыяцэзіяй Германіі. У Кёльнскую мітраполію ўваходзяць Ахенская, Лімбургская, Мюнстэрская, Трырская і Эсэнская дыяцэзіі. Кафедральным саборам Кёльнскай архідыяцэзіі з’яўляецца царква Святога Пятра і Святой Марыі.

Сабор Святога Пятра і Святой Марыі, Кёльн, Германія
Царква Святога Герэона, Кёльн, самая старая царква ў Германіі (IV стагоддзе)

Гісторыя

Асноўны артыкул: Кёльнскае курфюрства Кёльнская дыяцэзія была ўтворана ў другім стагоддзі. У VIII стагоддзі яна была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі.

1 лістапада 787 года Кёльнская архідыяцэзія перадала частку сваёй тэрыторыі дыяцэзіі Брэмы[ru], якая была скасавана ў 1648 годзе. У 1288 годзе, калі Кёльн стаў свабодным горадам, кафедра Кёльнскай архідыяцэзіі была пераведзена ў Бон. У 1357 годзе архібіскуп кёльнскі стаў курфюрстам. Кёльнскае курфюрства было адным з найбуйнейшых царкоўных княстваў Свяшчэннай Рымскі імперыі.

У 1795 годзе частка тэрыторыя Кёльнскага архібіскупства, размешчаная на левым беразе Рэйна, была занята рэвалюцыйнай Францыяй і ў 1801 годзе была канчаткова ёю анексавана. У 1803 годзе пасля Германскай медыятызацыі Кёльнскае княства ўвайшло ў склад княства Гесэн-Дармштат.

У 1824 годзе кафедра архідыяцэзіі была перанесена ў Кёльн.

Ардынарыі архідыяцэзіі

Асноўны артыкул: Архібіскуп кёльнскі

Дапаможныя біскупы

Зноскі

  1. 1 2 Vatican Information Service Архівавана 18 чэрвеня 2013.(англ.)

Крыніца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі