wd wp Пошук:

Кярдла

Кярдла (эст.: Kärdla, шведск.: Kärrdal) — адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад эстонскага павета Хійу. Атрымаў гарадскі статус у 1938 г. У горадзе размешчаны марская гавань і аднайменны аэрапорт. Насельніцтва — 3,6 тыс. чалавек (2010).

Геаграфія

Горад размешчаны на паўночна-ўсходнім узбярэжжы другога па велічыні эстонскага вострава Хіюмаа, на беразе Балтыйскага мора ў бухце заліва Тарэстэ. На паўднёвым усходзе ад горада размяшчаецца вядомы кратар, меркавана пакінуты метэарытам Кярдла.

Гісторыя

Верагодна першымі жыхарамі горада былі шведы, якія прыйшлі сюды ў 16 ст. Першае афіцыйнае згадванне адносіцца да 1564 г., тады горад меў назву Кяртэльба, што перакладаецца як багністая даліна. Права горада Кярдла атрымаў у 1938 г.

Насельніцтва

Нацыянальны склад (2000): эстонцы - 97,64%. Асноўныя заняткі ў горадзе - рыбалоўства, турызм, сельская гаспадарка. Маецца лесанарыхтоўчы пункт.

1897192219341939195919701979198920002010
1718158014541524268829693426412636723634

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Эстоніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96