Кяпсні — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 19 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, на поўдзень ад вёскі Кяпсні, у басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,23 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад хмызняком, паўночныя разараныя. На поўначы і поўдні часткова забалочаная пойма шырынёй ад 30 да 250 м.