wd wp Пошук:

Кюдза Ката

Ката Кюдза (18 мая 1922, правінцыя Кёнсан(укр.) бел., Паўднёвая Карэя — 11 верасня 2016, Тэрмез) — японскі археолаг, антраполаг, гісторык, этнограф і перакладчык. Ганаровы прафесар Нацыянальнага музея этналогіі(англ.) бел. ў Осацы і ўніверсітэта Сока(англ.) бел. (Осака), кавалер ордэна «Дустлік», ганаровы грамадзянін горада Тэрмез.

Спецыялізаваўся на вывучэнні азіяцкай культурнай гісторыі, у тым ліку спадчыны, гісторыі, помнікаў архітэктуры Узбекістана(англ.) бел.[2].

Біяграфія

Нарадзіўся на тэрыторыі Карэі, якая знаходзілася пад кіраваннем Японіі, цяпер правінцыя Кёнсан(укр.) бел., Паўднёвая Карэя.

Будучы студэнтам ўніверсітэта быў прызваны ў войска ўлетку 1945 года і служыў у сапёрных войсках. Трапіў у палон(руск.) бел. 21 жніўня непадалёк ад Мудандзяна. У палоне пачаў вывучаць рускую мову. Па вяртанні на радзіму паступіў на трэці курс універсітэта.

Упершыню пасля палону наведаў СССР ў 1972 годзе на чале першай японскай археалагічнай экспедыцыі Універсітэта Сока для даследаванняў перыяду Кушанскай імперыі, у прыватнасці, тэрыторыі Дальверзін-тэпе(руск.) бел.[2]. Выяўляў вялікую цікавасць да старажытнай гісторыі Узбекістана. Многія гады навуковец цесна супрацоўнічаў з Акадэміяй навук Узбекістана(руск.) бел., удзельнічаў у археалагічных раскопках у Сурхандар’інскай вобласці(руск.) бел. (Дальверзін-тэпе(руск.) бел., Кара-тэпе(руск.) бел., Халчаян(руск.) бел., Фаязтэпа(руск.) бел.).

Ката Кюдза добра ведаў узбекскую мову[2]. Ён з’яўляўся папулярызатарам гісторыі Узбекістана ў Японіі, шмат зрабіў для папулярызацыі узбекскіх традыцый і культуры, арганізаваў пастаянна дзеючыя выстаўкі, экспазіцыі ўзбекскай культуры і мастацтва ў многіх гарадах Японіі. Ва Узбекістане ён стаў ці ледзь не самым вядомым замежнікам, не толькі паважаным, але і любімым і ўшанаваным[2].

У 2016 годзе Ката Кюдза праводзіў ва Узбекістане даследаванні і дакументаванне старажытнага пячорнага комплексу «Кара-тэпе(руск.) бел.» на ўзбярэжжы Амудар’і, які з’яўляецца помнікам будыйскай эпохі. Падчас знаходжання ў краіне захварэў і памёр у горадзе Тэрмезе Сурхандар’інскай вобласці(руск.) бел. Узбекістана ад прастуды, якая перайшла ў запаленне лёгкіх[2].

Узнагароды

Кавалер узбекскага ордэна «Дустлік»[2].

Зноскі

  1. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 22 кастрычніка 2019.
  2. 1 2 3 4 5 6 В Узбекистане скончался известный японский археолог (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Ваеннапалонныя Японіі
Катэгорыя·Антраполагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Дустлік»
Катэгорыя·Археолагі Узбекістана
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай на японскую
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Тэрмезе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кёнсан-Пукта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі Японіі
Катэгорыя·Этнографы
Катэгорыя·Археолагі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Памерлі 12 верасня
Катэгорыя·Памерлі ва Узбекістане
Катэгорыя·Перакладчыкі Японіі
Катэгорыя·Антраполагі Японіі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных