wd wp Пошук:

Кэтрын Скінер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скінер.

Кэтрын Скінер (англ.: Catherine Skinner, нар. 11 лютага 1990) — аўстралійскі стралок, якая выступае ў дысцыпліне трап. Алімпійская чэмпіёнка 2016 года.

Займацца спартыўнай стральбой Кэтрын Скінер пачала ў дванаццацігадовым узросце, а ў 2006 годзе ўпершыню трапіла ў склад юнацкай зборнай Аўстраліі. У 2010 годзе на сусветным першынстве ў Мюнхене стала віцэ-чэмпіёнкай сярод моладзі. У 2011 стала сярэбраным прызёрам Універсіяды і бронзавым на хатнім чэмпіянаце Акіяніі.

У 2013 годзе Скінер выйграла золата на Універсіядзе ў Казані, а таксама ўпершыню трапіла на подыум этапу Кубка свету (у Нікасіі і ў Эль-Айне яна была другой). На чэмпіянаце свету 2014 года стала бронзавым прызёрам ужо ў спаборніцтвах сярод дарослых спартсменаў.

На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра аўстралійка толькі па выніках перастрэлкі прабілася ў паўфінальны раунд. У паўфінале яна паказала найлепшы вынік (1 промах з 15 стрэлаў).

Зноскі

  1. Australian Honours Search Facility Праверана 12 красавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па стралковым спорце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Вікторыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Стралкі Аўстраліі
Катэгорыя·Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных