Кэтрын Маргарэт Эштан, баранэса Эштан оф Апхолланд (анг. Catherine Margaret Ashton, Baroness Ashton of Upholland, 20 сакавіка 1956, Апхолланд, Ланкашыр) — брытанскі і агульнаеўрапейскі палітычны і грамадскі дзеяч, першы Вярхоўны прадстаўнік Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Еўрапейскага саюза. Была прызначаная на гэтую пасаду 19 лістапада 2009 г. на саміце 27 лідараў Еўрапейскага Савета. Сумесна з прызначэннем на пасаду Вярхоўнага прадстаўніка, яна стала першым віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі — апошняе прызначэнне павінна быць пацверджана Еўрапарламентам.
Акрамя прадстаўлення Еўрапейскага саюза на міжнародных форумах і каардынацыі агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі (англ.: Common Foreign and Security Policy), а таксама калектыўнай бяспекі і абароннай палітыкі (англ.: Common Security and Defence Policy), Вярхоўны прадстаўнік таксама: