wd wp Пошук:

Кэндзіс Берген

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Берген (значэнні).

Кэндзіс Берген (анг. Candice Bergen, нар. 9 мая 1946, Беверлі-Хілс, штат Каліфорнія) — амерыканская актрыса, найбольш вядомая па ролях у тэлесерыялах «Мёрфі Браўн» і «Юрысты Бостана».

Біяграфія

Кэндзіс вывучала мовы і фатаграфію ў Вашынгтоне, а пазней у Пенсільваніі і Швейцарыі. Сваю кар’еру яна пачала ў якасці фотамадэлі, але ўжо праз непрацяглы час атрымала першыя прапановы роляў. У 1979 г. яна намінавалася на «Оскар» і «Залаты глобус» як лепшая актрыса другога плана ў фільме «Пачаць спачатку». За працу ў тэлесерыяле «Мёрфі Браўн» Кэндзіс Берген атрымала два «Залатыя глобусы» і пяць прэмій «Эмі».

У 1981 г. Кэндзіс Берген выйшла замуж за французскага рэжысёра Луі Маля. У іх нарадзілася дачка. Муж Кэндзіс Берген памёр у 1995 г.

Акрамя акцёрскай кар’еры Берген займаецца фотарэпартажамі, жывапісам і выяўленчымі мастацтвамі, а таксама напісала п’есу. Акрамя англійскай яна размаўляе на французскай і іспанскай мовах.

Зноскі

  1. http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=1393
  2. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беверлі-Хілз