wd wp Пошук:

Кэйсукэ Хонда

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хонда. Кэйсу́кэ Хо́нда (яп.: 本田 圭佑; нар. 13 чэрвеня 1986, Сэтцу, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Судува» з Марыямпале. Ігрок нацыянальнай зборнай Японіі (2008—2018). З 2018 года таксама галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Камбоджы.

Клубная кар’ера

Прафесійную кар’еру ігрок пачаў на радзіме. 16 студзеня 2008 года падпісаў кантракт з нідэрландскім клубам «ВВВ-Венла» з Эрэдывізі, аднак ужо праз паўгода клуб вылецеў у дывізіён ніжэй. У наступны сезон 2008/09 ігрок забіў 16 гадоў, чым дапамог камандзе вярнуцца ў эліту. У канцы снежня 2009 года было аб’яўлена пра пераход японскага футбаліста ў расійскі ЦСКА. Дэбют іграка прыпаў на матч Лігі чэмпіёнаў супраць клуба «Севілья».

27 кастрычніка 2013 года галоўны трэнер «Мілана» Масіміліяна Алегры абвясціў пра пагадненне на далучэнне Хонды да клуба на правах свабоднага агента ў студзені 2014 года[4][5]. 4 студзеня 2014 года Хонда афіцыйна стаў іграком італьянскага клуба. Спачатку трывала гуляў у аснове «Мілана», аднак у сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года пакінуў «Мілан» у якасці свабоднага агента.

У ліпені 2017 года перайшоў у мексіканскі клуб «Пачука»[6], а ў ліпені 2018 года перабраўся ў аўстралійскі «Мельбурн Віктары», дзе выступаў да канца сезона 2018/19. У жніўні 2018 года быў адначасова прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Камбоджы.

У лістападзе 2019 года падпісаў кантракт з нідэрландскім клубам «Вітэс», аднак ужо ў снежні таго ж года па пагадненні бакоў пакінуў яго[7]

У студзені 2020 года далучыўся да бразільскага клуба «Батафогу», які пакінуў у снежні 2020 года. У лютым 2021 года падпісаў кантракт з партугальскім «Партыманенсі»[8], але ўжо праз некалькі дзён пакінуў яго, бо клуб не здолеў зарэгістраваць іграка[9]. У сакавіку 2021 года далучыўся за бакінскага «Нефтчы», гуляў там да канца сезона 2020/21 і стаў чэмпіёнам Азербайджана.

У верасні 2021 года стаў іграком літоўскай «Судувы»[10]

Міжнародная кар’ера

У 2005 годзе Кэйсукэ атрымаў выклік у нацыянальную зборную Японіі, аднак на поле ў складзе зборнай не з’явіўся. У 2007 годзе ў якасці лідара моладзевай зборнай Японіі дапамог камандзе здабыць пуцёўку ў асноўны турнір пекінскай Алімпіяды. У чэрвені 2008 года ігрок дэбютаваў у складзе зборнай Японіі, а першы гол забіў 27 мая 2009 года ў матчы супраць зборнай Чылі.

Дасягненні

Клубныя

ЦСКА:

«Мілан»:

«Нефтчы»:

Міжнародныя

Японія:

Зноскі

  1. Keisuke Honda // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Keisuke Honda // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. KEISUKE HONDA // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Official: Allegri criticises Balotelli, announces deals for Rami, Honda Архівавана 6 кастрычніка 2014.. Soccerway
  5. Allegri: Balotelli had a bad game. Football Italia
  6. Хонда перешел в мексиканскую «Пачуку». by.tribuna.com
  7. Хонда ушел из «Витесса». Он провел в клубе меньше двух месяцев. by.tribuna.com
  8. Хонда перешел в португальский «Портимоненсе». by.tribuna.com
  9. Хонда ушел из «Портимоненсе». Его не включили в заявку на чемпионат. by.tribuna.com
  10. Кейсуке Хонда стал одноклубником Макася в “Судуве”. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Ігракі ФК Судува Марыямпале
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі ФК Батафогу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Осака
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нагоя Грампус
Катэгорыя·Ігракі ФК Пачука
Катэгорыя·Ігракі ФК ВВВ-Венла
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нефтчы Баку
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Камбоджы па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Мельбурн Віктары
Катэгорыя·Футбалісты Японіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вітэс
Катэгорыя·Ігракі ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Японіі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Японіі