wd wp Пошук:

Кханкэн

Кханкэн[3] (тайск. ขอนแก่น) — горад, цэнтр аднайменнай правінцыі на паўночным усходзе Тайланда (рэгіён Ісан). Насельніцтва — каля 121 тысяч чалавек (2006). Адзін з найбуйнейшых гарадоў Тайланда. Кханкэн размешчаны на краі неўрадлівай раўніны карставага паходжання, плато Карат і ўрадлівай мясцовасці на поўнач ад яе. Ад Бангкока да Кханкэна па прамой 380 км, па дарозе 449 км. У горадзе ёсць аэрапорт. Праз Кханкэн праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае Бангкок з лаоскай мяжой. Горад злучаны з усімі буйнымі гарадамі паўночнага ўсходу Тайланда рэгулярнымі аўтобуснымі маршрутамі.

Зноскі

  1. http://info.dla.go.th/public/surveyInfo.do?cmd=surveyForm&orgInfoId=2842
  2. http://stat.dopa.go.th/stat/statnew/statTDD/views/showDistrictData.php?statType=1&year=57&rcode=40Department of Provincial Administration.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — карта Тайланда
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Тайланда
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара