wd wp Пошук:

Кхаджураха

Кхаджураха (хіндзі: खजुराहे) — невялікая турстычная вёска вакол храмаў у Індыі (шт. Мадх’я-Прадэш). Захавалася каля 20 храмаў, буйнейшы з якіх Кандар’я Махадэва(руск.) бел.. Буйны комплекс храмаў у паўночнаіндыйскім стылі Нагара(руск.) бел. (асноўныя тры элементы стыля: квадратнае свяцілішча санктум, адзін ці два рады трансептаў і ўвянчаны крывалінейным конусам шыкхарай(руск.) бел.. Паўночны стыль храмавай архітэктуры і скульптуры дасягае тут свайго піка. Усе будынкі былі ўзведзены ў IX—XII стагоддзях нашай эры. З’яўленне храмаў у Кхаджураха было звязана з адраджэннем індуізма ў гэты перыяд гісторыі Індыі.

Горад Кхаджураха быў культурнай і рэлігійнай сталіцай дынастыі Чандэла. Першапачаткова было пабудавана 85 храмаў і шматлікія дадатковыя будынкі. Свецкія пабудовы у Кхаджураха не захаваліся.

Згадванні аб дынастыі Чандэла губляюцца пасля XIII стагоддзя, і Кхаджураха аказаўся згубленым для свету. Толькі ў 1838 годзе брытанскі інжынер прайшоў праз джунглі і зноў адкрыў дзіўную мясціну пад назвай Каджураха.

Цяпер захавалася толькі 25 храмаў, увесь комплекс займае плошчу 21 км². Кхаджураха — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Мастацтва і архітэктура

Кхаджураха з’яўляецца кульмінацыяй развіцця сярэдневяковай архітэктуры ў паўночнай Індыі. Храмы прысвечаны шываізму, вішнуізму і джайнізму.

У большасці храмаў агульная задума і план, адрозненні толькі ў дэталях. Усе храмы сіметрычныя адносна восі усход-захад. Тры храмы пабудаваны з граніта: Чаустах-ёгіні, Брахмы і Лалгуані-Махадэві. Усе астатнія храмы Кхаджулаха зроблены з пясчаніка[1], колер камню вар’іруецца ад цёмна- да светла-жоўтага, сустракаецца ружовы. Матэрыял для будаўніцтва здабывалі ў горадзе Пана на ўсходнім беразе ракі Кен.

Асаблівасці храмаў Кхаджураха

Агульны выгляд Храма Кандар'я-Махадэва

Неад’емныя элементы плана храмаў

  1. Архамандапа — уваход-порцік[2], уваходны павільён[3]
  2. Мандапам(англ.) бел. — вестыбюль[4][5] — месца для тых хто моліцца[6], уваходны павільён для тых хто моліцца[3].
  3. Маха-мандапа — цэнтральная зала.
  4. Санктум — свяцілішча.

Знешні выгляд храмаў

У вялікіх храмах бакавыя трансепты ўпрыгожаны акном з балконам для вентыляцыі. Над балконамі размешчаны раскошныя скульптурныя групы, якія паказваюць сцэны з жыцця багоў. Святло з акон асвятляе ўнутраны цэнтральны зал.

Храм з двума парамі трансептаў уздоўж восі падобны на лацінскі крыж. Асобныя з вялікіх храмаў маюць дадатковыя свяцілішчы па чатырох вуглах платформы.

У храмаў падкрэслена высокі падмурак — платформа-тэраса. Па яе перыметру размешчаны серыі цудоўных арнаментаў. Пышныя рэльефы змяняюць адзін аднаго, як кадры з фільма аб дынастыі Чандэла.

Сцены храмаў пакрытыя двума і больш шэрагамі вытанчанай скульптуры. Дасканалая прыгажосць праяўляецца ў кожнай статуі з яе вытанчанасцю, культам элегантнасці і дасканаласці. Храмавая скульптура — самая прыцягальная асаблівасць Кхаджураха.

Над сценамі ўзвышаюцца скляпенні, якія складаюцца з серыі пікаў. Старажытныя апісанні параўноўваюць іх з горнай градой гары Кайлас ці Меру(руск.) бел.. Вышыня скляпенняў паступова павялічваецца ад самага нізкага ўзроўня (знаходзіцца над уваходным порцікам) да самага высокага — сікхары(руск.) бел. (знаходзіцца над свяцілішчам). Скляпенні пабудаваныя па адной восі, кожнае з іх мае пірамідальную форму.

Унутраная канструкцыя храма

Элемент сцяны цэнтральнай залы

Уваход-порцік — падоўжаны праход у вестыбюль (мандапу). Ён багата аздоблены кругавой каменнай гірляндай. Арнамент складаецца з любоўных пар, прыгожых кветак і міфічных жывёл. У мандапе прастора пашыраецца. Вестыбюль упрыгожаны балюстрадай (какшасанай), разной столлю, калонамі і пілястрамі.

Цэнтральная зала (маха — мандапа) — закрытае памяшканне ўнутры бакавых трансептаў. У вялікіх храмах у цэнтры залы размешчана квадратнае ўзвышэнне (антарала(руск.) бел.), з калонамі па вуглах, якое перагароджвае прамы уваход у свяцілішча. Унутры храма знаходзіцца статуя ці лінгам бога, якому прысвечаны храм.

Інтэр’ер храмаў надзвычайна багата дэкарыраваны дэталямі, вялікай колькасцю скульптур. Скляпенні ўпрыгожаны майстэрскім геаметрычным малюнкам. Самы знакаміты элемент унутранага аздаблення — падтрымныя фігуры апсар(руск.) бел. — цудоўных німф. Апсары, якія з’яўляюцца шэдэўрамі сярэдневяковай скульптуры, адлюстраваны ў пажадівых позах і ідэальна адпаліраваны. На фасадзе свяцілішча часцей за ўсё размяшчаюць дзве ці тры групы статуй — дакладныя копіі са знешняга фасада храма.

Скульптура

Вялікі рэльеф Храма Лакшмана

Скульптура Кхаджураха бярэ свае вытокі з сярэдневяковай школы Арысы і пераўзыходзіць яе ў вытанчанасці выяў.

Усю скульптуру Кхаджураха можна падзяліць на пяць асноўных катэгорый.

Эратычная скульптура Кхаджураха

Дэталь фасада Кандаръя-Махадэва

Ва ўсім свеце эратычная скульптура з’яўляецца сімвалам Кхаджураха. Пры ўсёй сваёй разнастайнасці фом і вытанчанасці выканання яна, натуральна, прыцягвае ўвагу. Сустракаецца на фрызах платформ, а таксама ў вялікіх, сярэдніх і малых рэльефах на фасадах храмаў. Часта любоўныя пары памешчаны ў месцах архітэктурных злучэнняў паміж асобнымі часткамі храмаў на фасадзе будынка (напрыклад, злучэнне свяцілішча з цэнтральным залам), чаму вельмі часта надаюць сімвалічнае значэнне касмічнага адзінства. Дакладна невядомы адносіны да эратычнай скульптуры ў часы правіцеляў Чандэла.

У старажытных трактатах па архітэктуры пішуць аб любоўных парах птушак, жывёл, людзей, як аб сімвале шчасця і дабрабыту.

Таксама ў мастацтве Індыі сустракаюцца больш раннія выявы закаханых пар, напрыклад скульптуры з тэракоты перыяда Шунга і таксама мастацтве скульптуры больш позняга перыяда ў гарадах Амараваці і Матхура.

Храналагічная шкала

Храм Джагадамбі
Храм Дуладэа

Параўнальны аналіз скульптуры, архітэктуры і дэкаратыўных уласцівасцей храмаў Кхаджураха паказаў, что згодна з часавым крытэрыем усе храмы можна падзяліць на дзве групы. Больш ранняя група з менш раскошнымі храмамі: Чаустах-ёгіні, Брахмы, Лалгуані-Махадэві і Вараха. Яны пабудаваны з граніта і пясчаніка.

Другая група ўключае храмы толькі з пясчаніка. Будуюцца храмы Лакшмана, Чатурбхуджа і Дуладэа. Пасля храма Лакшмана з’яўляюцца храмы Пашванатха, Вісвнатха, Джагадамбі і Чітрагупта. Увасабленнем піка архітэктуры і росквіта скульптуры з’яўляецца храм Кандар’я—Махадэва(руск.) бел.. Самы позні перыяд будаўніцтва ўвасабляюць храмы Вамана, Адзінатха і Джавары, больш скромныя па памерах, але не менш вытанчаныя.

Заходняя група храмаў

Храмы размешчаны ўздоўж галоўнай дарогі на захадзе ад турыстычнай вёскі Кхаджураха. Храмы заходняй групы найчасцей наведваюць турысты. Першым ад увахода знаходзіцца храм Лакшмана. Побач з ім знаходзяцца два храмы меншыя па памеру: Вараха і Лакшмі. Адразу за імі на адной платформе ўзвышаюцца храмы Кандарыя-Махадэві і Джагадамбі. Направа ад іх адзіны ў Кхаджураха храм бога Сонца — Чытрагупта. За ім бліжэй да выхада знаходзіцца храм Вісванатха са свяцілішчам Нандзі. Злева — храм Лакшмана.

Усходняя група храмаў

Усходняя група храмаў знаходзіцца побач з вёскай Кхаджураха. Уключае ў сабе тры брахманскія храмы: Брахмы, Ваманы і Джавары, тры джайнісцкія храмы: Гханай, Адінатха і Паршванатха. Брахманскія храмы размешчаны бліжэй да возера.

Паўднёвая група храмаў

Паўднёвая група храмаў уключае два храмы: Дуладэа і Чатурбхуджа. Вялікая статуя Ханумана (бога малпаў) знаходзіца на сярэдзіне шляха паміж заходняй групай храмаў і вёскай Кхаджураха.

Галерэя

Зноскі

  1. Жуковский, Копцева, 2015, с. 319
  2. Архитектура: терминологический словарь Архівавана 20 лістапада 2016. / составитель Ф. Р. Хаялина. — Оренбург: ИПК ГОУ ОГУ. 2008/ — C/ 14.
  3. 1 2 Жуковский, Копцева, 2005, с. 298
  4. Thapar, Binda. Introduktion to Indian Architecture. — Singapoure: Periplus Editions, 2004. — P. 143. ISBN 0-471-28451-3.
  5. Ching, Francis D.K.. A Visual Dictionary of architecture. — P. 253. ISBN 0-471-28451-3.
  6. Архитектура: терминологический словарь Архівавана 20 лістапада 2016. / составитель Ф. Р. Хаялина. — Оренбург: ИПК ГОУ ОГУ, 2008. — С. 68

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Індуісцкія храмы Індыі
Катэгорыя·Свяшчэнныя гарады
Катэгорыя·Мадх'я-Прадэш