wd wp Пошук:

Кушчэнне

Кушчэ́нне - адна з форм галінавання, што прыводзіць да утварэння куста. Пры кушчэнні з пупышак, якія знаходзяцца на цесна збліжаных вузлах каля асновы матчынага парастка, фарміруюцца прыземныя і падземныя бакавыя парасткі (часта на іх утвараюцца прыдатачныя карані).

Бывае ў многіх злакаў, асок, некаторых кустоў і кусцікаў. У аднагадовых збожжавых злакаў кушчэнне пачынаецца рана (фаза кушчэння) і спыняецца пасля выхаду ў трубку. Забяспечвае павышэнне прадукцыйнасці. У культурных раслін залежыць ад сорту, умоў вырошчвання, агратэхнічных прыёмаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Парастак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара