Кушля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Кушляны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сольскага сельсавета[1].
15 мая 1978 года сельсавет утвораны зноў у складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сольскага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Забалоцце, Крапіўна, Кушляны, Мелеўшчына, Наздрачуны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Шчопаны, Ябравічы.