wd wp Пошук:

Кутаіскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Акакія Цэрэтэлі

Кутаіскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Акакія Цэрэтэлі (груз. ქუთაისის აკაკი წერეთლის სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Кутаісі.

Гісторыя

Універсітэт быў створаны на базе Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У ліпені 1930 года, калі Грузія ўжо знаходзілася пад савецкай уладай, улады скасавалі Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, стварыўшы на яго месцы чатыры незалежныя інстытуты. Адным з такіх быў універсітэтаў Дзяржаўны педагагічны інстытут.

8 студзеня 1933 года Тбіліскі дзяржаўны універсітэт быў адноўлены, а Дзяржаўны педагагічны інстытут пераехаў у Кутаісі і стаў называцца Кутаіскім універсітэтам. Размешчаны ў цэнтры горада, ён пачаў функцыянаваць з 13 лютага 1933 года. Да 700 студэнтаў пераехалі ў Кутаісі з Тбілісі каб працягнуць вучобу ва ўніверсітэце.

У 1990 годзе ўніверсітэт быў ператвораны ў дзяржаўны ўніверсітэт імя Акакія Цэрэтэлі, названы ў гонар грузінскага паэта і дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху. 23 лютага 2006 года ўлады аб’ядналі ўніверсітэт з Кутаіскім політэхнічным інстытутам імя Н. Мусхелішвілі, які быў заснаваны 1 верасня 1974 года, палепшыўшы яго выкладчыцкі склад і вучэбную праграму па тэхнічных прадметах.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты Грузіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных