wd wp Пошук:

Кустаўніцкі нацыянальны польскі сельсавет

Ку́стаўніцкі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі. Цэнтр — вёска Кустаўніца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кустаўніцкі сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Нараўлянскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Нараўлянскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Міхалкаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб ліквідацыі Кустаўніцкага нацыянальна-польскага сельсовета Нараўлянскага раёна, як шкодніцкі арганізаванага ад 23 жніўня 1937 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя польскія сельсаветы БССР
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1937 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слабадскога раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна