Курыльскае цячэнне, або Аясіа - халоднае паверхневае цячэнне на паўночным захадзе Ціхага акіяна, якое рухаецца з поўначы на поўдзень уздоўж усходніх берагоў Курыльскіх астравоў і вострава Хакайда.
Тэмпература вады зімой 0-5°С, летам 8-16°С. Скорасць 0,5-0,9 км/гадз. Каля 40° паўночнай шыраты пры сустрэчы з цячэннем Курасіа адбываецца інтэнсіўнае перамешванне паверхневых вод і іх заглыбленне, што дае пачатак Паўночна-Ціхаакіянскаму цячэнню.