wd wp Пошук:

Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне

Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне

Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне — цёплае паверхневае цячэнне ў паўночнай частцы Ціхага акіяна (паміж 35 і 42° паўночнай шыраты), працяг цячэння Курасіа. Накіравана на ўсход ад вострава Хансю да берагоў Паўночнай Амерыкі. Утварае пераходную зону на мяжы трапічных вод і вод умераных шырот.

Тэмпература вады 7-16 °C зімой, 18-23 °C летам. Скорасць 0,9-1,1 км/гадз. Ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна разгаліноўваецца на Аляскінскае цячэнне і Каліфарнійскае цячэнне.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Цячэнні Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай