wd wp Пошук:

Курціна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Курціна (значэнні).

Курціна прыкрытая равелінам

Курці́на (італ.: cortina — завеса) — сярэдняя частка крапаснога бастыённага фронту, якая злучае фланкі сумежных бастыёнаў. Курціна звычайна з’яўлялася аб’ектам нападу пры аблозе, у ёй імкнуліся зрабіць прабоіну для штурму. У канцы XVI ст. перад курцінай сталі ўзводзіць адмысловую пабудову — равелін, які прыкрываў курціну ад агню і ўскладняў напад. З гэтага часу напад стаў накіроўвацца на бастыён.

У больш раннія часы курціны ўзводзіліся значна вышэйшыя; з вонкавага боку ўмацавання выкопвалі роў і часцяком запаўнялі яго вадой.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Фартыфікацыя
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе