У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леві.
Курт Леві (ням.: Kurt Lewy; 29 ліпеня 1898, Эсэн — 11 лістапада 1963, Фрайбург) — нямецка-бельгійскі жывапісец, графік, майстар мастацкай эмалі. У 1919-23 гадах вучыўся ў Школе Фолькванг у Эсэне і ў Берліне. На яго раннюю творчасць (пераважна, карціны на рэлігійныя тэмы) зрабіў уплыў позні экспрэсіянізм.
Леві атрымаў бельгійскае грамадзянства ў 1951 годзе. У 1955 годзе атрымаў заказ на вітражы і каўчэг Торы Новай сінагогі ў Эсэне.