wd wp Пошук:

Курт Крэньц

Курт Крэньц (в.-луж.: Kurt Krjeńc, 7 ліпеня 1907, Мальшвіц, Германія28 лістапада 1978, Баўтцэн, Германія) — камуністычны дзеяч ГДР і лужыцкі грамадскі дзеяч. Старшыня лужыцкага культурна-грамадскага таварыства «Домавіна» (1951-1973).

Біяграфія

Нарадзіўся 7 ліпеня 1907 года ў горадзе Мальшвіц. У 1923 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Германіі. Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці лужыцкага спартыўнага таварыства «Сербскі Сокал». У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў быў інтэрнаваны ў канцэнтрацыйны лагер «Hohnstein». З 1939 года па 1945 год служыў у Вермахце на Усходнім фронце. У 1945 годзе трапіў у савецкі палон. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны быў раённым сакратаром Камуністычнай партыі Германіі. У 1949 годзе быў прызначаны намеснікам устаноўчай Народнай палаты ГДР. З 1948 па 1953 год працаваў у лужыцкім аддзеле Упраўлення адукацыі Саксоніі.

У 1951 годзе быў абраны старшынёй лужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». Пад яго кіраўніцтвам «Домавіна» была інтэграваная ў сістэму дзяржаўнай улады ГДР. Па яго ініцыятыве галоўнай мэтай «Домавіны» было абвешчана прыцягненне лужычанаў да ідэяў сацыялізму. Быў старшынёй «Домавіны» на працягу 22 гадоў. У 1973 годзе падаў у адстаўку па стане здароўя.

Пасля яго выхаду на пенсію пасада старшыні «Домавіны» была адменена і замест старшыні арганізацыяй кіраваў сакратар. Пасада старшыні «Домавіны» была зноў адноўлена толькі ў 1990 годзе.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037703804 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037703804 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1037703804 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Баўтцэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Памерлі ў 1978 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы