wd wp Пошук:

Курт Вютрых

Курт Вютрых (ням.: Kurt Wüthrich; 4 кастрычніка 1938, пасёлак Аарберг, Швейцарыя) — швейцарскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2002 года.

Базавую адукацыю атрымаў у Бернскім універсітэце па спецыяльнасцях хімія, фізіка і матэматыка. Доктарскую ступень атрымаў у 1964 годзе ва ўніверсітэце г. Базеля. З 1965 па 1967 працаваў у Роберта Е. Коніка ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Далейшая праца (1967-1969) праходзіла ў супрацоўніцтве з біяфізікам Робертам Г. Шульманам у Bell Laboratories (Мюрэй Хіл, Нью-Джэрсі, ЗША).

Вютрых вярнуўся ў Цюрых (Швейцарыя) у 1969 годзе, дзе працягнуў сваю кар’еру ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха. У 1970 годзе ён атрымаў пасаду прыват-дацэнта, у 1972 прафесара-асістэнта, у 1976 годзе штатнага прафесара і ў 1980 годзе пасаду прафесара біяфізікі. Цяпер ён узначальвае лабараторыю ў Цюрыху, адначасова з’яўляецца прафесарам структурнай біялогіі ў інстытуце Скрыпса (TSRI), Ла-Хоя, Сан-Дыега (Каліфорнія).

Зноскі

  1. Kurt Wüthrich BiographicalNobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
  2. Kurt Wuthrich // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.ae-info.org/ae/User/Wüthrich_Kurt
  4. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Члены Рэйнска-Вестфальскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Біяхімікі Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Берн
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Дзьюка